United World College Dilijan
- 09.08.2016

“Дык што, Эквадор – такая брудная краіна!? Тыф, менінгіт, гепатыт, жоўтая ліхаманка, – чую ад сваёй лекаркі ў інфекцыйным аддзяленні паліклінікі, пакуль яна сканіруе вачыма спіс прышчэпак, якія мне трэба зрабіць. – І навошта ты туды сунешся? У нас хіба працы так мала для маладых?” Так, месяц таму, пачаліся мае зборы за акіян. Але пра ўсё па парадку…