вучоба за мяжой

  • 21.11.2017

Цягам месяца мы кожны тыдзень будзем распавядаць пра самыя цікавыя, на наш погляд, прыклады альтэнатыўных універсітэтаў і разам дазнаемся, ці заўсёды агульная інавацыйнасць установы ідзе побач з адукацыйнай. Stay tuned!


  • 10.03.2017

У дадатак да гістарычнай і турыстычнай прывабнасці, Талін вельмі прыемны горад для жыцця і навучання. Студэнты могуць атрымаць пэўную колькасць стыпендый, а аспіранты – навучацца бескаштоўна. Канешне, Талін толькі другі па адукацыйнай важнасці горад Эстоніі і далёка не першы ў міжнародных рэйтынгах, але ён здаецца перпектыўным напрамкаў для дызайнераў рознага густу і для тых, хто хоча паспрабаваць нешта мадэрновае і незвычайнае.


  • 01.03.2017

Ганна Радзько – выпускніца факультэта міжнародных дачыненняў БДУ, удзельніца некалькіх міжнародных адукацыйных праграм у Фінляндыі, Эстоніі і Нямеччыне. Яна без цяжкасцяў знаходзіць агульную мову з рознымі людзьмі дзякуючы сваёй камунікабельнасці, асабістай прывабнасці і веданню некалькіх моў. Зараз Ганна працуе ў у галоўным офісе DAAD (Нямецкай службе акадэмічных абменаў) у Бонне. Трапіла яна туды не адразу: пасля сканчэння магістратуры ў Нямеччыне, дзяўчыне давялося адчуць на сабе і роспач, і надзею пошукаў працы ў чужой краіне. Якія сцежкі вядуць да працы ў міжароднай арганізацыі, Ганна распавяла Adukacyja.info.


  • 18.06.2016

Гартаючы сайт “Адукацыі”, маю ўвагу захапіў артыкул “Адмыслова для беларусаў: стыпендыя на вучобу ў Чэхіі”. І тут таксама не абышлося без сумневаў. Наўрад ці ў мяне атрымаецца. Там дакладна будзе вялікі конкурс. Ці варта наогул спрабаваць пісаць матывацыйны ліст? Мінула паўгады – і вось я ўжо пішу гэты тэкст у інтэрнаце ў Плзні. Але аб гэтым больш падрабязна напішу пазней: заўтра рана прачынацца на моўныя курсы.


  • 10.06.2016

Сёння дзяўчына вучыцца ў Лодзенскім універсітэце па спецыяльнасці «Лагістыка», атрымоўвае стыпендыю рэктара за выдатныя вынікі ў вучобе і жыве з прыемным прадчуваннем, што з ёй здарыцца заўтра, калі яна зноў прачнецца і сустрэне новы дзень. Пра тое, як вырашыцца на адважны крок у невядомы свет і не апусціць рукі, нават калі паўсюль сыплюцца суцэльныя «не», у гэтым інтэрв’ю.


  • 18.03.2016

Зараз шукайце паперу ды аловак і запісвайце. Галоўнае правіла семестра па абмене: калі заўтра экзамен / клаузур / рэферат, а вас клікаюць на паці – ідзіце на паці.


  • 11.12.2015

Жадаеце даведацца, што бывае, калі мары збываюцца? Тады вам давядзецца вытрымаць гэты тэкст на дванаццаць тысяч знакаў.


  • 15.10.2015

Сакавітыя ды інфарматыўныя нататкі з блогу Олі, якая вучыцца ў Вольным універсітэце Берліна.


  • 02.10.2015

Яшчэ год таму Антон Саечнікаў і Мікіта Мярзлоў вучыліся на розных факультэтах БДУ. Кастрычнік 2014-га кардынальна змяніў іх жыццёвы расклад: цяпер яны студэнты Рурскага Ўніверсітэта. У кожнага з іх – практычна палярныя меркаванні наконт навучання ў нямецкай вну, розныя планы на будучыню і непадобныя погляды на цяперашняе. Чаму маладыя і перспектыўныя кідаюць вучобу ў Беларусі і дзе знаходзяць сябе ў ветлівай, але чужой Нямеччыне, чытайце ў цыкле публікацый Adukacyja.info.