вяртанне
- 26.01.2016

І вось я сяджу ў самалёце, які паляціць у Варшаву. Ізноў знаёмая мова, Варшава-Цэнтральная, цяжкі заплечнік і валізка, якія трэба дацягнуць. І пэўна тады я яшчэ да канца не разумела, што наступны раз я паеду дадому толькі ўлетку.
- 30.12.2015

Празрыстая раніца 25 снежня. Да мяжы з Беларуссю засталося зусім няшмат. Слухаем з бацькамі святочную імшу па радыё. Я ўсё не магу паверыць, што ўвечары буду дома.