Еўрапейскі Форум Альпбах

  • 13.03.2015

Форум праводзіцца кожнаe лета пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Многія ўдзельнікі спецыяльна прыязджаюць сюды штогод. Падчас першага семінарнага тыдня можна выбраць сабе заняткі на любы густ: ад тэмы зла ў мастацтве да сінтэтычнай біялогіі. Падчас другога і трэцяга тыдняў праводзяцца дыскусіі і мерапрыемствы па пытаннях палітыкі, эканомікі, адукацыі, права.


  • 08.08.2014

Яшчэ гадоў пяць таму я ўпершыню пачула ад адной знаёмай пра існаванне Еўрапейскага Форуму Альпбах. Мінулай вясной, не маючы асаблівых планаў на жнівень, я адважылася-такі адправіць заяўку і – о цуд! – прайшла на Форум і атрымала стыпендыю на пражыванне.