журналістыка
- 03.03.2016
28 лютага грымнуў і скончыўся АдуМарафон. Нашы ўдзельнікі ўдосталь паваланцёрылі, адчулі сябе рэжысёрамі ды сцэнарыстамі, выпрабавалі сваю моц у якасці цікаўных журналістаў. Мы не прыпыняем здзіўляцца, колькі талентаў жыве ў маладых і перспектыўных беларусах, і захапляцца іх энергічнасцю ды прагай да ведаў.
- 11.11.2015

Дэдлайн на стажыроўку ў нямецкіх СМІ няўмольна набліжаецца, і мы знаёмім вас з тым, якім карысным і жыццязмяняльным можа стаць такі досвед. Дзеля гэтай магчымасці Пётр Варанько пачаў вучыць нямецкую мову. І яна вельмі шчыра яго аддзячыла: пазнаёміла з вядомымі людзьмі, дазволіла паспрабаваць сваю журналіскую моц у нямецкіх выданнях і напоўніла вопытам, які цяжка апісаць словамі. Пра тое, як сабраць дакументы ледзь не апошні дзень і куды збочыць жыццёвы шлях пасля гэтага, у нашым кароткім інтэрв’ю.
- 22.03.2015
Міністэрства замежных справаў Чэхіі ў супрацы з шэрагам фундацый абвяшчае конкурс на стыпендыю для журналістаў імя Вацлава Гавела.
- 08.02.2014

Жыццё віравала. Я скончыла першы курс культуралогіі ЕГУ ў Менску, а ўнівер зачынілі ў той жа год. Але адначасна для студэнтаў адчыніліся дзверы розных замежных ВНУ. Нас было некалькі беларусаў, з розных факультэтаў, і Вышэйшая Школа Гуманітарных Навук і Журналістыкі ў Познані пасавала нам усім.
- 23.03.2011

Давайце ўявім сабе патэнцыйнага абітурыента, які чуў пра БК і ведае, што “вучыцца там – файна”. Але ён не ўпэўнены, што гэта трэба менавіта яму, паколькі кепска ўяўляе, што ж такое Беларускі Калегіюм… Што такое БК? Калі паспрабаваць адказаць на пытанне каротка, то гэта спроба часткі незалежнай інтэлектуальнай супольнасці краіны кшталтаваць крытычнае мысленне, мысленне адкрытае […]