Конкурс ілюстрацый Art on Climate

Art on Climate — конкурс ілюстрацый па тэме змянення клімату. Праца павінна грунтавацца на як мінімум адным з пяці выказванняў, пазначаных арганізатарамі: «Фармуйце будучыню сваім ладам жыцця», «Адаптуйцеся да будучыні ва ўмовах змены клімату», «Супрацоўнічайце з іншымі для распрацоўкі рашэнняў з выкарыстаннем тэхналогій», «Стварайце рэальныя змены з дапамогай калектыўных дзеянняў», «Забяспечце больш высокі ўзровень жыцця дзякуючы дзеянням у сферы клімату».

Журы абярэ 53 пераможцы, якія атрымаюць грашовую ўзнагароду. Сярод іх першыя тры месцы атрымаюць 2 000, 1 500 і 1 000 еўра адпаведна. Астатнія 50 чалавек атрымаюць прыз у памеры 150 еўра.

Да ўдзельнікаў і ўдзельніц ёсць толькі адно патрабаванне — быць ва ўзросце ад 18 гадоў.

Падрабязнасці на сайце конкурсу.

Ведаеш пра крутую адукацыйную магчымасць, якой няма ў нашым каталозе? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com ці праз Telegram-бота!