Ці такі жаданы Фулбрайт? Інтэрв’ю з удзельніцай праграмы Таняй Зіняковай
- 05.05.2020
- Асабісты досвед, ВыпускнікіЗША
- Час чытання: 5 хвілін
Таня, прывітанне! Раскажы, чым ты займалася да ўдзелу ў праграме Фулбрайт.
Я навучалася ў бакалаўрыяце на факультэце міжнародных зносін БДУ. Выпусцілася ў 2017 годзе, пасля прайшла 2 гады размеркавання. Адзін год працавала ў прыватнай арганізацыі, другі – на дзяржаўнай службе. Ужо пасля заканчэння бакалаўрыята я ведала, што хачу паступаць ў магістратуру за мяжой, таму атрымлівала прафесійны вопыт, дакладна разумеючы свае мэты і планы на будучае.
У якім універсітэце ты навучаешся зараз і на якой спецыяльнасці?
Мой універсітэт называецца Wake Forest University, ён знаходзіцца ў горадзе Уінстан-Сэйлем у Паўночнай Караліне. Універсітэт уваходзіць у 30-ку лепшых універсітэтаў ЗША. Навучаюся ў магістратуры на магістра права. Праграма разлічана на год: выпускаюся ў траўні гэтага года, пасля праходжу стажыроўку ў ЗША.
Як ты даведалася аб праграме?
Я многа чула пра Фулбрайт, таму што маю зносіны з сябрамі, якія ўдзельнічалі ў гэтай праграме. У мяне склалася такое кола зносін, дзе многія едзілі навучацца за мяжу: хтосьці па Чыўнінгу, хтосьці па Фулбрайту. Такое інфармацыйнае поле часта падкідвае новыя магчымасці і натхняе. Цікава, што я планавала паступаць ва многа ўніверсітэтаў, а пасля выбраць адзін. У выніку падалася на Фулбрайт, таму што гэта быў першы адчынены кол, прайшла адбор і другія праграмы ўжо не разглядала.
Як праходзіў працэс падачы заяўкі і якія дакументы былі патрэбны?
Набор дакументаў для Фулбрайта стандартны: рэкамендацыі, 2 матывацыйных ліста, дыплом. Пасля падачы заяўкі прайшло прыблізна 2 тыдні, камісія звязалася з адабранымі кандыдатамі і запрасіла ў амбасаду. Вынікі фіналістам паведамляюць хутка, таму не было часу для хваляванняў. Моўны экзамен я здавала зімой, праграма гэта аплочвае ўсім кандыдатам. Універсітэт камісія паведаміла вясной, так што галоўную навіну прыйшлося чакаць.
Як табе падалося, ці ёсць у праграмы мінусы?
Нягледзячы на шмат станоўчых бакоў, у тым ліку поўнае пакрыццё расходаў, ёсць і мінусы, пра якія патэнцыйныя кандыдаты часам не задумваюцца: Фулбрайт не дае выбару ўніверсітэта. Кандыдату прадстаўляюць адну ВНУ, і ён можа ці згадзіцца навучацца там, ці адмовіцца ад праграмы ўвогуле. Пра выбар універсітэта паведамляюць толькі вясной, таму цэлы год чалавек не ведае, дзе будзе навучацца: ні штат, ні горад. Такі момант стварае пачуццё нявызначанасці.
Ці былі ў цябе чаканні ад вучобы і жыцці ў Амерыцы? Якія цяжкасці ўзніклі па прыезду?
У мяне не было вопыту доўгага пражывання за мяжой, таму пасля прыезду я атрымала культурны шок. Не ад ЗША канкрэтна, таму што я была ў гэтай краіне да паступлення ў магістратуру, а ад гарада, дзе зараз жыву. Тут не развіта інфраструктура для пешаходаў і перасоўвацца без асабістага транспарта цяжка. У горадзе мала пешаходных дарожак, таму каб дабрацца да парка альбо крамы, трэба выкарыстаць аўтамабіль. У маім універсітэце ёсць шатл, які палягчае дарогу да вучэбнага корпуса, цэнтра горада, вялікіх ГЦ. Інфраструктура дапамагае, але ёсць цяжкасці. Трэба сябраваць з тымі, у каго ёсць машына 🙂
Мяне такасама здівіла, наколькі тут любяць кантры-музыку. Мясцовыя жыхары абажаюць пець песні пад гітару пра каўбоеў і іншых персанажаў, прычым як дарослыя, так і моладзь. У Еўропе сучаснае пакаленне таньчыць, у асноўным, пад тэхна, поп, хіп-поп, а тут яно паглычана кантры-музыкай. Моладзь і старэйшыя людзі слухаюць такія песні ў парках, машынах і іншых месцах.
Ці былі цяжкасці з анлійскай мовай, калі только прыехала ў ЗША?
Цяжкасцей не ўзнікала: я набрала 118 балаў з 120 па TOEFL, таму была гатовая да ўсяго. І ў паўсядзёных зносінах, і ў акадэмічнай серадзе я лёгка разумею людзей і падтрымліваю дыялог. Ва ўніверсітэце для замежных студэнтаў арганізуюць спецыяльныя курсы, дзе навучаюць асновам акадэмічнай англійскай мовы. Тут заўсёды ідуць на сустрэчу і стараюцца стварыць такія ўмовы, каб студэнту было зручна навучацца.
Як наладжана дыстанцыйнае навучанне ў ЗША?
Усе студэнты і магістранты ўдзельнічаюць у вебінарах, выказваюцца на дадзеныя тэмы, рыхтуюцца да заняткаў. У мяне ў гэтым семестры толькі 2 прадметы, і я засярождана на напісанні магістарскай працы, таму на мяне змены амаль не паўплывалі. Ва ўніверсітэце змянілася сістэма ацэньвання: зараз няма адзнак за прадметы, таму што выкладчыкам цяжка будзе пракантраляваць здачу экзаменаў і чэснасць студэнтаў. На экзаменах можна будзе карыстацца кнігай (сістэма “open-book”), але адзнакі ставіцца не будуць.
Якія парады ты бы дала ўсім, хто хоча навучацца па праграме Фулбрайт?
Падавацца на некалькі праграм і стыпендый адначасова, каб мець выбар. Нават калі ў выніку вы абярэце Фулбрайт, будзе падушка бяспекі і магчымасць зрабіць выбар на карысць праграмы, якая больш спадабаецца. Так набываецца пачуццё кантроля над сітуацыяй. Акрамя таго, трэба загаддзя падрыхтавацца да таго, што на выбар ўніверсітэта вы ніяк не можаце паўплываць. У матывацыйным лісце напішыце пра канкрэтную вобласць, якую жадаеце вывучаць, каб камісія падабрала лепшы для вас варыянт. Трэба памятаць, што у Фулбрайце няма суперпрыстыжных універсітэтаў, у тым ліку Лігі Плюшча, таму, запаўняючы заяўку, не разлічвайце на навучанне ў Гарвардскім універсітэце.
Адзін з ключавых момантаў – напісанне матывацыйнага ліста: яно павінна быць максімальна канкрэтным. Напрыклад, раскажыце пра праект, які жадаеце рэалізаваць пасля вяртання ў Беларусь; як навучанне ў ЗША дапаможа ў набыцці неабходных вам навыкаў; чаму ЗША, а не іншая краіна. І пачынайце пісаць ліст загадзя, каб быў час усё абмяркваць.
Ну і на заканчэнне: калі станеце фулбраўтаўцам, удзельнічайце ў розных канферэнцыях, запускайце праекты, нават на ўніверсітэцкім узроўні, выкарыстоўваючы час з максімальнай карысцю. Для некаторых усходніх краін ёсць праграма, якая дазваляе выпускнікам Фулбрайта праходзіць стажыроўку ў ЗША пасля заканчэння універсітэта – праграма Эдмунда Маскі, ёй таксама можна скарыстацца.
Якія крыніцы ты парэкамендуеш чытачам для пошуку падобных праграм?
Падкаст Дзіяны Ляшкевіч “Куды падацца?”, ён абавязковы для праслуховання. Дзіяна бярэ інтэрв’ю ў рабят, якія навучаліся ці валанцёрылі зя мяжой па розных праграмах. Акрамя таго, у мяне ёсць уласная падборка тэлеграм-каналаў, якія я сама чытаю з задавальненнем:
Таня, дзякуй за размову! Удачы ў навучанні!
Гутарыла Настасся Баравік