Udacity


udacity

Udacity — агрэгатар МААКаў на IT тэматыку. Тут можна знайсці курсы па аналізе дадзеных, вэб-распрацоўцы, распрацоўцы праграмнага забеспячэння, курсы на Android ды iOS і інш. 

Працягласьць курсаў звычайна большая, чым на іншых платформах. Акрамя бясплатных курсаў, на сайце ёсць магчымасць атрымаць nanodegree — дастатковую ступень ведаў для працаўладкавання ў AT&T (амерыканская тэлекамунікацыйная карпарацыя). Такія курсы каштуюць $200 у месяц і доўжацца ў сярэднім троху менш акадэмічнага году. Самым паспяховым выпускнікам такіх курсаў AT&T прапаноўвае старыжроўкі. Па заканчэнні ўсіх курсаў студэнты атрымоўваюць бясплатныя сертыфікаты, падпісаныя інструктарамі. Усе па-ангельску.