Універсітэт Тарту
- 28.04.2015
- Эстонія
- Час чытання: 5 хвілін
Універсітэт Тарту прапаноўвае шэраг бакалаўрскіх, магістарскіх і PhD праграм на англійскай мове.
Універсітэт Тарту з’яўляецца адзінай вышэйшай навучальнай установай у краінах Балтыі, якая уваходзіць у ТОП-3% лепшых універсітэтаў свету і ў ТОП-5 ВНУ Усходняй Еўропы (QS Rankings 2014–2015).
Для падтрымкі і развіцця прафесійнай кампетэнтнасці студэнтаў і выкладчыкаў універсітэт супрацоўнічае з 69 універсітэтамі ў 26 краінах свету. Большасць з партнёрскіх універсітэтаў прапануюць акадэмічныя абмены.
Згодна з дадзенымі ISI Web of Science, Тартускі ўніверсітэт належыць да ТОП-1% найбольш цытаваных універсітэтаў і навукова-даследчых інстытутаў у сферы клінічнай медыцыны, хіміі, навакольнага асяроддзя, навукі аб раслінах і жывёлах, геафізічных даследаваннях, сацыяльных навук, біялогіі і біяхіміі.
Навучальныя праграмы на англійскай мове:
Бакалаўрыят:
– Бізнэс-адміністраванне
– Медыцына
Магістратура:
– Даследаванні краін Балтыйскага рэгіёна
– Даследаванні ЕС і Расіі
– Дэмакратыя і кіраванне
– Міжнародныя дачыненні і рэгіёназнаўства
– Фінансавая матэматыка
– Мэнэджмэнт у галіне аховы здароўя
– Матэматычныя метады ў эканоміцы
– Аналітычная хімія
– Распрацоўка праграмнага забеспячэння
– Камп’ютарныя навукі
– Семіётыка
– Філасофія
– Гукарэжысура ў музычным мастацтве і кінематаграфіі
– Права інфармацыйных тэхналогій
– Робататэхніка і камп’ютарная інжынерыя
Універсітэт прапаноўвае таксама PhD-праграмы.
Фінансавыя ўмовы:
Кошт навучання складае ад 3.000 да 11.000 еўра. Мажліва атрыманне стыпендый, якія прадастаўляе ўніверсітэт. Замежныя студэнты англамоўнай магістратуры могуць прэтэндаваць на стыпендыю Міністэрства замежных справаў Эстоніі.
Паступленне і навучанне:
Залічэнне ажыццяўляецца адзін раз у год, вясной, а перыяд падачы дакументаў доўжыцца з сярэдзіны снежня да сярэдзіны красавіка кожнага году.
Навучальны год пачынаецца 1 верасня. Ва ўніверсітэце дзейнічае Балонская сістэма арганізацыі навучання і сістэма модуляў бакалаўр-магістр (3+2).
Працягласць навучання ў дактарантуры складае чатыры гады.
Памер груп залежыць ад кожнага курса і можа складаць ад некалькіх студэнтаў да 100. Звычайны памер групы – да 20 чалавек.
Пражыванне:
Студэнты жывуць у інтэрнатах або ў кватэрах. Замежныя студэнты звычайна абіраюць студэнцкі інтэрнат на вуліцы Raatuse у цэнтры горада. Арэндная плата за інтэрнат складае каля 120 еўра ў месяц. Арэнда кватэры каштуе ад 150 да 400 еўра.
Атрымліваць актуальная абвесткі можна праз суполкі Укантакце і ў Facebook.
Па дадатковых пытаннях звяртайцеся да студэнцкіх прадстаўнікоў.