Стыпендыя ўраду Даніі для замежнікаў


Штогод урад Даніі запрашае матываваных і таленавітых студэнтаў на вучобу.

Дзеля гэтага ён выдзяляе стыпендыю для студэнтаў-замежнікаў. Яе могуць атрымаць кандыдаты, якія паступілі ці паступаюць у дацкую ВНУ на праграму, што прадугледжвае атрыманне дыплома.

Патрабаванні:

  • не з’яўляцца грамадзянінам краін ЕЗ/ЕЭЗ;
  • быць студэнтам бакалаўрыяту, магістратуры альбо аспірантуры;
  • мець добрыя акадэмічныя поспехі.

Стыпендыямі кіруюць ВНУ Даніі (тут ёсць іх поўны пералік), таму кожная ўстанова самастойна вырашае, хто са студэнтаў можа атрымаць стыпендыю. Каб даведацца больш падрабязнасцей пра стыпендыяльную праграму, неабходна пракансультавацца з тым універсітэтам, куды кандыдат плануе паступаць.

Але важнае правіла – спачатку кандыдат паступае, становіцца студэнтам адной з дацкіх ВНУ, паказвае пэўныя поспехі і дасягненні, паведамляе пра сваё жаданне атрымаць стыпендыю,  і толькі пасля яго можа намінаваць кіраўніцтва ўніверсітэта.

6935256764_6598249f27_z

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя можа або часткова, або цалкам аплочваць кошт навучання і выдаткі на пражыванне.

Дэдлайн на падачу заяўкі залежыць ад універсітэта і абранай праграмы. Калі вучоба пачынаецца ў верасні, то дэдлайн будзе наступаць у сакавіку-красавіку. Калі ж заняткі пачынаюцца ў лютым, то дэдлайн – у кастрычніку.