Том Хьюлм: Чаму нас вучаць пратаптаныя сцежкі?

  • 28.07.2016

Як стварыць прадукт, які насамрэч жадаюць людзі? Дазвольце спажыўцам стаць часткай працэсу. “Эмпатыя да таго, чаго жадаюць вашыя кліенты, напэўна, найбольшы паказнік поспеху бізнэсу,” – кажа дызайнер Том Хьюлм. У сваёй кароткай прамове Хьюлм распавядае пра тры натхняльныя прыклады на стыку дызайну і досведу карыстальніка, калі людзі стваралі ўласныя жаданыя сцежкі праз патрэбу. Як толькі вы навучыцеся заўважаць іх, вы пачняце бачыць іх паўсюдна.

Усе TED-прамовы з беларускімі субтытрамі тут.