Віншуем, Вы атрымалі стыпендыю: пераночыць паці!

  • 18.03.2016
  • Блог
  • Здымкі: Наста Касцюшкіна

Ведаеце галоўнае правіла семестра па абмене? Ночыць у бібліятэцы? Нікому не казаць пра семестр па абмене? Знаёміцца з прыгажосцямі незнаёмых яшчэ мясцін? Ох, спадарства, гэта больш падобна да планаў – занадта агульна, марападобна ды па-аматарску. А вось зараз шукайце паперу ды аловак і запісвайце. Галоўнае правіла семестра па абмене: калі заўтра экзамен / клаузур / рэферат, а вас клікаюць на паці  – ідзіце на паці.

Міссія на сёння: Перажыць пераночыць паці!

12728889_10154023005630962_3905374263652958752_n

Калі ў Беларусі чуеш слова “паці”, то адразу ўяўляеш які клуб з танцамі, электроннай музыкай ды задымленымі рэчамі. Дарэчы, і ў Нямеччыне ёсць такая разнастайнасць. Але яна значна прайграе іншым, больш тыповым для студэнцтва гэтай краіны пацехам. Перайначым знакамітыя словы – патанчылі!

WG-паці. Не, гэта не памылка ў назве асабістай прасторы. І нават не нямецкі спосаб яе напісання. Гэта паці, якія праводзяцца непасрэдна ў студэнцкіх кватэрах, так званых Wohnunggemeinschaft (чытайце пра іх у папярэдніх выпусках). Менавіта гэта і з’яўляецца найбольш папулярным мерапрыемствам у студэнцтва Нямеччыны. І ім непатрэбна для гэтага здымаць катэдж ці абіраць кватэру далей ад суседзяў! Студэнцкія кватэры часцей за ўсё і фарміруюць большасць жылой прасторы дома, таму і парушаць спакой зусім не сорамна. А калі і не – недзе а другой гадзіне прыедуць заўсёды бадзёрыя служкі закона і мірна спыняць гульні. Вялікі нямецкі Ordnung.  Але менавіта на гэтых паці ты знаёмішся з такой колькасцю людзей, з якімі ніколі не сустрэнешся ні ў адным клубе Беларусі. Асабліва чутна гэта ў чацвер і пятніцу – самыя паці-студэнцкія дні. І ўдзельнікі не спыняюцца на адной кватэры. Іх задача – абысці ўсе магчымасці (а іх шмат, паверце!), сустрэцца з усімі, пасправаць усё! Далучайцеся:)

11938807_401956326675694_1366958856_n

І ўсё ж такі клубы! Так, але і тут ёсць невялікае адрозненне. Амаль што ўсе клубныя паці арганізуе студэнцкі савет факультэтаў ці ўніверсітэта. Што, і ў нас такое ёсць? Канешне, але больш распаўсюджана гэта на розныя святы ды мерапрыемствы накшталт Студэнцкай вясны ці чаго іншага. У Нямеччыне гэта адбываецца кожныя пятніцу-суботу. Студэнцкі савет дае грошы (яны і так могуць), арганізатары шукаюць пляцоўку ды музыкаў, абіраюць раду паці (вух, немцы:)) – і ўсё, гатова! А для першага курсу ўваход амаль заўсёды бясплатны.

IMG-20151111-WA0000[1]

Студэнта па абмене! Заўсёды кажыце, што вы таксама першапачаткоўцы! Працуе!

Паці… ўніверсітэцкія! І я кажу не пра тыя, якія арганізоўваюць студэнты дзесьці ў кватэры ці клубе. Не, гэта сапраўды паці ва ўніверсітэце! І чаго тут толькі няма:  і святочны калядны міні-кірмаш з глінтвейнам і печанай картопляй, і так званы Senktempfang (паці шампанскага па 50 цэнтаў), і тэматычныя вячэры! Нават некаторыя лекцыі скончвацца вечарынамі! Так, універсітэт – гэта не толькі пляцоўка для навучання!

12734050_10207454028886952_6133681136329285751_n

Kneipe-паці. Ну, гэта ўжо больш стэрэатыпнае ўяўленне немцаў – вечарыны ў бары з півам ды сябрамі! Гэта больш распаўсюджана для Kneipe-тураў, калі студэнты спрабуюць за адзін раз дайсці да ўсіх падобных мясцін горада (заўважылі, у Нямеччыне заўсёды жадаюць як мага больш за раз!). Але наогул, дзіўна гэта ці не, але такія паці займаюць зусім не першае месца. Навошта пераплочваць у бары, калі ёсць столькі цудоўных альтэрнатыў!

Вух, амаль пераночылі! Ёсць яшчэ моц ды час? Патанчылі! У Беларусі ці яшчэ дзе – вечарынам быць!

Ваша маленькая падарожная Наста