Віншуем, вы атрымалі стыпендыю. Выпуск другі

  • 04.12.2015
  • Блог
  • Здымкі: Наста Касцюшкіна

Эх, нарэшце, даражэнькая, любая, ты зноўкі побач! Зачакаўся я ажно!
Але ніколі, ніколі не страчваў надзеі яшчэ раз сустрэцца з табой!

Ну вось, калі клішэ з эпохі сталага рамантызму скончыліся і вы налюбаваліся старонкай у пашпарце, дзе красуецца нацыянальная віза, час вам збірацца ў падарожжа!

Новая мова для новых сяброў…

11224866_553643451454152_4075583005061005036_n

… і для новай інтэрнацыянальнай сям’і!

Уявіце сабе карціну: вы насалоджваецеся прыродай недзе ў сэрцы зялёнай прасторы лесу… ці ў халоднай прыгажосці гор… З вамі толькі заплечнік і вашыя непаўторныя сябры – Фрэдзі Мэрк’юры, Бітлы. Ці, можа, вы ўжо паспелі пасябраваць са спадаром Моцартам? Эх, сапраўды, нават Фаўст развітаўся б са сваім несканчальным жыццём, каб спыніць гэткае імгненне.

Ну дык вось, даражэнькія: вучоба за мяжой – гэта не адно імгненне, а сапраўдны карагод жыцця. І адным заплечнікам у якасці сябра вам не абыйсціся. Спадар Моцарт не дапаможа вам праверыць на памылкі эсэ на замежнай мове ці знайсці неабходныя паперы для будзь якога міністэрства.

А вось новыя знаёмыя ўжо маюць досвед у гэтым. Хоць, можа, і не змогуць напісаць фугу ці сімфонію за 10 хвілін. Але ж вам гэта зараз і не патрэбна, так?:)

Hisilicon Balong

Але часам можна і застацца толькі разам з наваколлем. Горы Цыттаў

Пачынайце знаходзіць кантакты яшчэ загадзя, да паездкі. Калі вы атрымалі стыпендыю, тады ваша арганізацыя ці, можа, сам універсітэт дапамогуць у гэтым. Мяне, напрыклад, сустрэлі ў Эрфурце ажно 3 чалавекі: два са стыпендыяльнага таварыства і адзін з універсітэцкіх валанцёраў. Мне пашчасціла: адразу я сустрэла людзей, якія дапамаглі мне не толькі знайсці сябе ў незнаёмым горадзе, але і пазнаёміцца з сістэмай самога ўніверсітэта, што было нават больш важным. А яна можа капітальна адрознівацца ад той, да якой вы прызвычаіліся дома. Пра гэта мы яшчэ пагаворым з вамі ў наступных выпусках.

Але нават мой досвед і мае веды не дапамогуць вам сапраўды знайсціся ў новым асяроддзі. Канешне, калі вы марыце пра тое, каб правесці наступныя n-месяцаў/гадоў у камфортных сценах замежнага інтэрната – сябры вам не патрэбны. Але ж вы не за гэтым пакідаеце свае роднае “дахаты”, я спадзяюся:).

Шлях да горада мары

Не буду вам распавядаць пра тое, як правільна збіраць валізы. Пра гэта ва можаце даведацца і ад сваякоў, і ад бясконцай колькаці відэа ў інтэрнэце. (Калі вырашыце збірацца, карыстаючыся парадамі юцюба, – папярэджваю: не дайце вашым родным убачыць гэты працэс. Мае заўважылі і рагаталі потым на ўсю кватэру. Ды яшчэ і здымкаў для архіву нарабілі).

Ну, спадзяюся, з валізамі ўсё зразумела, а вашая годнасць засталася з вамі. Але ж гэтыя валізы, ды і вас з імі разам, трэба давезці да новай alma mater. На жаль, тэлепорты яшчэ не з’явіліся ў адкрытым доступе, трансгрэсіі нас чамусьці не навучылі ў школе, а дзеля хуткасці Флэша нам патрэбна доўга чакаць на новую маланку. Таму і абіраць, хочаце ці не, прыйдзецца з даволі традыцыйных сродкаў. Я пакіну вам тут некалькі добрых спасылак, якія дапамагуць вам у прамым сэнсе знайсці шлях да ведаў.

Аўтобусы:

Самалёты:

IMG_20151129_123004[1]

А вось і фатаздымачак з майго апошняга падароожжа дахаты. Хогвартс адпачывае!

І не забывайцеся на нашае магічнае слова – ЗАГАДЗЯ! Ведаеце, працуе лепш за трансгрэсію.

Ну што, дабраліся да мэты? Горад сустрэў вас не толькі прыгожым асяроддзем, але і новымі знаёмымі, якія ўжо доўгі час чакалі на вас? Можна нарэшце адпачыць пасля доўгага шляху…

Ага, канешне! Не больш за адзін дзень (калі пашчасціць)! А потым – збліжаемся з горадам і ўніверсітэтам!

Мы ўсё яшчэ на пачатку нашага шляху.  Але ж такога прыемнага!

Вашая маленькая падарожная Наста