Вітанні з Шатландыі: чаму важна верыць у свае мары
- Час чытання: 5 хвілін
- 16.01.2017
- Блог
Ідэя паступаць за мяжу ўпершыню з’явілася ў маей “Дэкларацыі мары” прыкладна ў 2014 годзе. Здаецца, яна трапіла ў гэты спіс дзякуючы ўплыву майго тагачаснага сябра. Не магу сказаць, што я бяздумна паддаюся ўплывы кожнага, хто з’яўляецца ў жыцці, але хлопцы чамусьці заўсёды пакідалі і пакідаюць адбітак на маім шляху, і, дякуй богу, гэта заўсёды змяняе жыццё да лепшага:). Так здарылася і ў гэтым выпадку.
Мой амерыканец пакінуў гэтую ідэю перад тым, як знікнуць назаўсёды, і я чамусьці загарэлася ёй, пачала думаць, марыць, візуалізаваць. Не ведаю, як дакладна гэта працуе, але менавіта з гэтага моманту пачала заўважаць, што наваколле неяк падстройваецца пад маю мару. У жыцці пачалі з’яўляцца цудоўныя праграмы, якія дазвалялі вывучаць ангельскую мову, знаеміцца з патрэбнымі людзьмі, здаць TOEFL. І я ведала дакладна, што абавязкова паеду вучыцца.
Штуршкоў да гэтага кроку з’яўлялася ўсё больш і больш. Вучыцца я хацела заўсёды. Але мой родны журфак не прапаноўваў патрэбнай магістратуры, як, зрэшты, і астатнія беларускія ВНУ. Пасля размеркавання я дакладна зразумела, што ведаў не хапае, тым больш, мае карэерныя планы былі амбіцыйнымі. Цікава таксама, што некаторыя працадаўцы самі пыталі, ці ёсць у мяне замежны досвед, дыплом. Гэта было важна, напрыклад, у сферы гатэльнага бізнэсу.
Так абставіны, людзі, знакі лёсу сфарміравалі маю мару і не дазвалялі адступаць. Не здіўляйцеся, што я надаю гэтаму такую вялікую ўвагу. Я заўсёды верыла ў незвычайныя рэчы.
Таму, калі ў студзені 2016-га мой дзядзька сказаў, што ў бліжэйшыя тры месяцы я атрымаю ліст, які зменіць жыццё, я не здзівілася. Але крыху знервавалася, бо ў мяне ўжо была класная праца ў хакейным клубе, якую я не хацела губляць.
Крыху забыўшыся на гэты прагноз, я зноў пагрузілася ў працоўныя будні, але ў сакавіку такі ліст мяне ўсё ж напаткаў. Гэта было паведамленне пра стыпендыю ESSYB. Як я зразумела, мой адрас быў у нейкай базе, таму што некалі я праяўляла зацікаўленасць да падобных праграм, таму зараз і атрымала гэтае паведамленне.
Але на той момант працы было столькі, што шмат паведамленняў проста не чытала. Да лёсавызначальнага ліста я дабралася только праз тыдзень. Потым яшчэ некалькі дзён адгаворвала сябе тым, што ў мяне зараз няма часу на гэтую валакіту з аплікацыяй. Але прыгадала словы свайго дзядзькі і вырашыла, што, мабыць, гэта той самы ліст.
Такім чынам, пасля ўсіх разважанняў заставалася только два дні да дэдлайну. Два дні на тое, каб запоўніць аплікацыю, знайсці рэкамендацыі і выбраць тры ўніверсітэты. Выбар універаў апынуўся самым складаным працэсам. Бо трэба было ўпісацца ў бюджэт стыпендыі (там складаная схема разліку) плюс абраць тыя праграмы, якія б маглі пасля максімальна ўзмацніць мой прафесіянальны прафайл. У выніку я абрала ўніверсітэт у Шатландыі, Ірландыі і Рыме.
Праз некалькі дзён пасля падачы мяне запрасілі на другі этап адбору. Менавіта тады я зразумела, што, напэўна, усё сур’ёзна і назад шляху няма. Тым больш пра гэта даведаліся бацькі, маці настаяла, каб я прадоўжыла барацьбу за стыпендыю.
3 траўня мне трэба было з’явіцца ў Вільню на сумоўе. А паколькі пра гэта я даведалася только 30 красавіка і наперадзе былі маскія святы, то тэрмінова атрымаць візу было вельмі і вельмі складана, што ставіла пад пагрозу мае права ўвогуле атрымаць гэтую стыпендыю. Я, канешне, знервавалася, але потым вырашыла, што ад мяне ў гэтым выпадку мало што залежыць, таму няхай будзе так, як павінна быць. І, напэўна, камусьці было ўсё ж такі патрэбна, каб гэтую стыпендыю я атрымала. Таму што ўжо пад вечар праблема была вырашана: арганізатары дазволілі не прыязджаць і сустрэцца ў скайпе.
Да сумоўя я рыхтавалася некалькі дзён. Пра што будуць пытаць, я, канешне, не ведала і не імкнулася даведацца ў папярэдніх удзельнікаў. Вырашыла рыхтавацца сама, зыходзячы са свайго інтуітыўнага разумення працэсу. У выніку амаль усе пытанні я прадказала і была да іх абсалютна падрыхтаваная, хоць і хвалявалася.
Праз тыдзень стала вядома, што я атрымала стыпендыю. З гэтага часу ўсё стала яшчэ больш складаным, бо патрэбна было хуценька паступаць, здаваць TOEFL, падавацца на візу.
Баючыся згубіць стыпендыю, я вырашыла не рызыкаваць і адразу паступаць не ў тры ўніверсітэты, як прадугледжвала стыпендыя, а ў некалькі і ўжо потым абіраць, куды ехаць. Так я падала заяўкі ў 14 еўрапейскіх універсітэтаў. Атрымала 12 прапаноў, у дзвюх установах нават хацелі заманіць стыпендыяй. Таму напрыканцы ўжо выбіралі не мяне, а выбірала я. Галоўным крытэрыям стаў рэйтынг і краіна. Я дакладна вырашыла, што хачу атрымаць ангельскую адукацыю, таму апошняе слова заставалася за рэйтынгам. Лепшым у спісе апынуўся ўнівер у Шатландыі, які прапаноўваў атрымаць адразу два дыпломы: ангельскі і гішпанскі (другі семестр праходзіць у Барселоне).
Самае незвычайнае, што здівіла мяне падчас усёй гэтай валакіты, – той факт, што ў любы момант табе маглі патэлефанаваць з універа, каб пагутарыць пра тваю матывацыю, планы і г.д. Часам тэлефанавалі з аднаго і таго ж месца, таму ў мяне складвалася ўражанне, што яны там зусім не камунікуюць паміж сабой, бо заўсёды пытаюць адно і тое ж.
Паралельна з гэтым я рыхтавалася да TOEFL. Аднак на пачатку чэрвеня адзін знаёмы сказаў, што я не атрымаю брытанскую візу з TOEFL. Патрэбен IELTS. Гэты факт стаў найвялікшым расчараваннем лета, бо я не была гатовая патраціць яшчэ нейкі час на падрыхтоўку. Таму вырашыла даслаць ліст у амбасаду, якая, на жаль, паддцвердзіла словы майго знаёмага. Мне нічога не заставалася, як пакутаваць яшчэ адзін месяц за кнігамі. IELTS я здала напачатку ліпеня і, трэба сказаць, нават лепш за TOEFL, да якога я рыхтавалася цэлы год. У выніку ў амбасадзе мой сертыфікат ангельскай мовы наогул не спатрэбіўся, бо ўніверсітэт у сваім запрашэнні пазначыў, што ангельскую мову ўжо праверыў і дадатковай праверкі больш не патрабуецца.
5 жніўня я падалася на візу. Студэнцкая брытанская віза – гэта асобная тэма, якая патрабуе шмат часу, грошай і цярпення. Усе дакументы я збірала сама і на нейкім этапе пашкадавала, што не раблю гэта праз агенцтва. Нервы былі б цалей, але мне было шкада грошай, ну і хацелася самой сабе даказаць, што і гэта я магу. У выніку 23 жніўня я стала шчаслівай уладальніцай брытанскай візы амаль на паўтары гады з правам працаваць.
Пра тое, што я паступаю, ведалі толькі самыя блізкія людзі. Бо веру: пра мары нельга распавядаць да таго моманту, пакуль яны не здзейсняцца. Часам было вельмі складана размаўляць з людзьмі, якія пыталіся пра мае планы на лета. У такім выпадку я звычайна гаварыла, што збіраюся ў экспедыцыю ў Антарктыду, таму летам павінна быць у Менску, каб усе падрыхтаваць. Калі неспадзявана я прыйшла на працу і аб’явіла, што звальняюся, некаторыю калегі пыталі, што наконт маёй экспедыцыі, чему так хутка змяніліся мае планы. Дарэчы, пасля гэтай аб’явы я папрацавала яшчэ два тыдні, многія ніяк не маглі паверыць, што магчыма вось так паступіць, атрымаць стыпендыю. Шмат хто пытаўся, пра сакрэт поспеху, і калі я гаварыла, што справа ў валоданні ангельскай мовай і сляпой веры ў сваю мары, людзі думалі, што я проста не хачу з імі дзяліцца сваім сакрэтам. Але насамрэч тут ніякай таямніцы. Я проста заўсёды веру ў свае мары, раблю ўсё патрэбнае і паляпшаю ангельскую мову, бо гэта ключ ад многіх дзвярэй.
Маё жыццё якасна змянілася пасля таго, як я зразумела важнасць мовы.
Калі ў вас есць пытанні адносна паступлення, стыпендыі, калі ласка, пішыце ў Facebook Lubov Kudelko.