Вольга Дудко: “Ты адказваеш сам за сябе, ніхто ні да чаго не прымушае”.
Вольга Дудко, студэнтка ІІ курсу Вышэйшай эканамічнай школы ў Празе:
Ва універы табе прадстаўлена поўная свабода выбару. З самага пачатку ты сам сабе выбіраеш прадметы, настаўнікаў і час, на які ты б хацеў хадзіць.Карацей, расклад складаеш сам. Ва універы адсутнічаюць усялякія групы. На лекцыях і семінарах ты можаш сустракаць увесь час новых людзей. З-за гэтага ўзнікаюць цяжкасьці, каб з кімсьці пазнаёміцца, завесьці сяброўства з чэхамі.
Наведванне поўнасьцю дабраахвотнае. Толькі вось тэсты без наведвання лекцый і семіранаў напісаць даволі складана. “Вы вучыцеся тут дзеля сябе, а мы вам толькі дапамагаем атрымаць веды”,- такі прынцып універсітэту. Вельмі шмат будуецца на самаадукацыі, што бывае цяжка нават і для чэхаў. Але гэта усё звязана з тым, што семестр сам па сабе вельмі кароткі – 13-14 тыдняў, і за гэты час трэба разабраць шмат матэрыялу. Зараз у гэтым кірунку робяцца такія-сякія рэформы, бо часу не хапае не толькі студэнтам, каб усе разабраць, але і выкладчыкам, каб усе растлумачыць. Таксама кожны выкладчык мае кансультацыонныя гадзіны, на якіх ён растлумачыць табе ўсе, што ты не зразумеў пад час лекцыі ці семінару.
Сістэма адукацыі пабудаваная так, што , напрыклад, за 3 гады бакалаўрскага навучання трэба набраць 145 крэдытаў і 20 з іх можна страціць. Кожны прадмет мае сваю колькасьць крэдытаў. Напрыклад, матэматыка мае 4 крэдыты, эканоміка – 3, права – 2. Калі ты здаеш прадмет (ставяць залік), то табе залічваюць крэдыты, калі не, то тады ад 20 адымаецца 4 (3 ці 2) крэдыты. Калі за ўсё навучанне ты страчваеш 20 крэдытаў, то аўтаматычна вылятаеш з універсітэту. Таксама здаюцца іспыты. Іх колькасьць залежыць ад факультэта і вагаецца ў межах ад 9 да 12 для трохгадовага навучання.
Адукацыя ў чэскіх вузах бясплатная, хаця зараз ужо шмат гавораць пра ўвядзенне платы за навучанне. Але калі гэта будзе – не вядома, бо большасьць чэхаў не настолькі багатыя, каб шмат грошаў укладваць у вышэйшую адукацыю.
Я вучуся толькі другі год і ўжо зараз адчуваю, як шмат мне даў гэты універсітэт. Ён навучыў адказнасці, з першага семестру прывучыў да самастойнасці. Ты адказваеш сам за сябе, ніхто ні да чаго не прымушае. І трэба памятаць, што ‘халявы’ не будзе.Усяго можна дасягнуць толькі настойлівай працай. Вельмі часта здараецца, што нашыя (ды і не толькі нашыя ) студэнты не вытрымліваюць той свабоды, якую ім прадстаўляе універсітэт, і перапаступаюць, каб пачаць вучыцца занава. Бо, сапрыўды, даволі нязвыкла пасля нашых школ уцягнуцца ў зусім іншую сімтэму навучання. Важную ролю, канешне, адыгрывае і веданне мовы. Чым лепш ведаеш, тым лягчэй будзе на лекцыях.