Як не “тупіць”, калі размаўляеш на замежнай мове?

  • 29.12.2016

Хто не знаёмы з такой сітуацыяй: трэба сказаць пэўную фразу на замежнай мове, але адно слова выпала з галавы – і наступае ступар. Паўза зацягваецца, напружанасць расце, суразмоўца няёмка ўсміхаецца. Монстр замежнай мовы паказаў сваё аблічча…

gehirn-wird-geladen

Кепская навіна: калі вы не ўзгадалі замежнае слова за першыя тры секунды, то шанцаў, што не ўспомніце яго ў бліжэйшую хвіліну, вельмі шмат.

Добрая навіна: любы сказ можна перафармуляваць, любую думку – патлумачыць іншымі словамі. Таму лепшым рашэннем будзе не шукаць у глыбінях памяці гэтае непадступнае слова, а пастарацца скласці сказ з тых будыўнічых матэрыялаў, якія ёсць у наяўнасцю тут і зараз жа.

Падчас камунікацыі з кімсьці, хто вучыць мову, сітуацыі “падвісання” здараюцца даволі часта. Звычайна, калі хтосьці пасярод размовы пытае: “А як па-ангельску будзе?..”, я адказваю з нязменным хітрыкам: “Ты можаш сказаць гэта іншымі словамі”. Спачатку суразмоўца злуецца і нервуецца, а пасля разумее, што і праўда так можна. Гэта і ёсць адзін з прыёмаў ломкі моўнага бар’еру.

Мне падаецца, што ў гэтай мадэлі паводзінаў (не магу ўзгадаць адно слова = нічога не магу) ёсць глыбокія карані. Напрыклад, калі вы вучылі мову ў школе, настаўніку было важна, каб вы засвоілі матэрыял канкрэтнага ўрока (словы і фразы). Калі вы гаварылі іншымі словамі, гэта было вялікай памылкай.

Яшчэ кіну каменьчык у бок папулярных мабільных прыладаў. Адзін з невідавочных недахопаў заключаецца ў тым, што яны рэдка разумеюць сінонімы. Хоць карыстальнікі дадаюць да базы перакладаў шмат новага (напрыклад, у Duolingo), усё адно канструкцыі застаюцца даволі жорсткімі. Не ведаеш канкрэтнае слова ці канструкцыю – памылка, нічога не можаш, лузер. У жыцці ўсё інакш: адну і тую самую думку можна сфармуляваць вялікай колькасцю канструкцый, як простых, так і складаных. Іх перабудова звычайна займае менш часу, чым пошук канкрэтнага слова ў памяці.

Часта кажуць пра тое, што 1000 найбольш распаўсюджаных слоў мовы складае каля 80-85% нашага штодзённага слоўнікавага запасу. Лінгвіст і псіхолаг пачатку мінулага стагоддзя Чарльз Агдэн паставіў сабе мэту стварыць слоўнік, у якім больш за 20 000 слоў ангельскай мовы тлумачыліся б гэтым мінімальным наборам. Самае цікавае, што ў яго атрымалася! Гэта значыць, што, валодаючы азамі мовы, можна растлумачыць практычна любое слова, галонае, правільна выбудаваць сэнс, нібы з цаглінак. Магчыма, гэта будзе не самы прыгожы размоўны стыль, але часам разуменне важней.

Яшчэ адна добрая навіна: уменне выкручвацца ў любой сітуацыі – гэта таксама навык. Такім чынам, яго можна паляпшаць.

У мяне ёсць гіпотэза, што моўная гнуткасць – універсальнае ўменне. То бок калі вы можаце рабіць гэта ў роднай мове, у замежнай будзе прасцей. Таму можна трэніравацца як на беларускай / рускай, так і на іншых.

Дзеля цікавасці зрабіце гэтае практыкаванне па-руску. Ніжэй змешчаны ўрывак з раману “Ганна Карэніна” Льва Талстога. Паспрабуйце кожнае слова пераказаць сваімі, не выкарыстоўваючы тыя, што вылучаны тлустым.

«Все счастливые семьи похожи друг на друга, каждая несчастливая семья несчастлива по-своему.

Все смешалось в доме Облонских. Жена узнала, что муж был в связи с бывшею в их доме француженкою-гувернанткой, и объявила мужу, что не может жить с ним в одном доме. Положение это продолжалось уже третий день и мучительно чувствовалось и самими супругами, и всеми членами семьи, и домочадцами. Все члены семьи и домочадцы чувствовали, что нет смысла в их сожительстве и что на каждом постоялом дворе случайно сошедшиеся люди более связаны между собой, чем они, члены семьи и домочадцы Облонских. Жена не выходила из своих комнат, мужа третий день не было дома. Дети бегали по всему дому, как потерянные; англичанка поссорилась с экономкой и написала записку приятельнице, прося приискать ей новое место; повар ушел вчера со двора, во время самого обеда; черная кухарка и кучер просили расчета.

На третий день после ссоры князь Степан Аркадьич Облонский — Стива, как его звали в свете, — в обычный час, то есть в восемь часов утра, проснулся не в спальне жены, а в своем кабинете, на сафьянном диване. Он повернул свое полное, выхоленное тело на пружинах дивана, как бы желая опять заснуть надолго, с другой стороны крепко обнял подушку и прижался к ней щекой; но вдруг вскочил, сел на диван и открыл глаза».

Цяпер ускладняем: выкарыстоўвайце як мінімум тры дадатковыя шляхі, каб перадаць тую самую думку, не выкарыстоўваючы вылучанага слова. Колькі часу вам спатрэбіцца, каб перабудаваць фразу? Ці стала прасцей выконваць яго на апошнім адрэзку?

Магчыма, гэта практыкаванне дазволіць вам інакш паглядзець на свайго былога настаўніка беларускай мовы ў школе, які чамусьці прымушаў падбіраць сінонімы і антонімы да слова. Уменне думаць і агучваць свае думкі гнутка – даволі неблагі дадатак нават у роднай мове. Таму, калі раптам вы не ведаеце, чым заняць 3 хвілінкі вольнага часу, можаце паэксперыментаваць на любым тэксце. Можаце прыдумаць універсальнае правіла: заўжды замяняць першае (другое, апошняе) слова ў сказе.

Малаверагодна, што, калі ў вас знойдуцца гэтыя тры хвіліны, вы адкрыеце том “Ганны Карэнінак” ці “Людзей на балоце”. Але практыкавацца можна на ўсім, што трапіцца пад руку. Напрыклад, на сваёй стужцы ў сацыяльных сетках: паспрабуйце замяніць кожнае слова ў першым сказе ў некалькіх верхніх пастах. Калі, да прыкладу, я выконвала б гэтае заданне наўпрост зараз, то вось што выдала б мая FB-стужка:

И завтра то же, что вчера.

Как собрать лучшие умы, экономя при этом на аренде офисов? 

Запускаем очередное новое направление по развитию Ваших детей. 

Каждая тренировка все хуже и хуже. 

Еще одна статья из сегодняшнего «Огонька».

Гэтае паўжартаўлівае практыкаванне часам дазваляе інакш успрымаць важнасць “падвісання” ў віртульным свеце.

Grammar trap

Яшчэ адна пастка, у якую трапляюцца патэнцыйныя паліглоты, – рабіць граматыку першаснай. Растлумачу, што маю на ўвазе. Людзі вучаць граматыку замежных моў па падручніках (ці прыладах). У іх рэдка абмяркоўваецца той факт, што адны формы (да прыкладу, часу) выкарыстоўваюцца значна радзей, чым іншыя. Скажам, у ангельскай мове Simple Present і Simple Past выкарыстоўваюцца ў шмат разоў часцей, чым іх звыклыя канкурэнты Present Progressive і Past Perfect. Як правіла, у мове (і не толькі размоўнай) пераважаюць больш простыя словы (глядзіце ніжэй).

Graeme Kennedy, ‘Preferred ways of putting things with implications for language teaching’, in Jan Svartvik, ed., Directions in Corpus Linguistics: Proceedings of Nobel Symposium 82 (Trends in Linguistics. Studies and Monographs ; 65), 1991

Graeme Kennedy, ‘Preferred ways of putting things with implications for language teaching’, in Jan Svartvik, ed., Directions in Corpus Linguistics: Proceedings of Nobel Symposium 82 (Trends in Linguistics. Studies and Monographs ; 65), 1991

Але гэта не азначае, што больш складаныя формы не варта вучыць. Я хутчэй вяду да таго, што можна быць троху больш стрыманым у спробе выкарыстаць усе. Часта тыя, хто вучыць мову, хочуць скарыць сваім веданнем нюансаў граматыкі ці ж проста патрэніраваць новую тэму, але эфект атрымоўваецца супрацьлеглы: форма доўга ўспамінаецца, пры гэтым ледзь атрымоўваецца скласці сказ без памылак. Галаву запаўняюць сумбурныя думкі: “Дзесьці я бачыў (-ла) правіла, што ў такім выпадку можа выкарстоўваецца такі-та час… Так, а як гэтая форма выкарыстоўваецца. Хм…”Я скажу зараз вельмі спрэчную рэч, з якой шмат хто не пагодзіцца: уменне правільна выбіраць, напрыклад, форму часу дзеяслова прыходзіць з досведам выкарыстання мовы. Спачатку мозгу неабходна пачуць вялікую колькасць разоў выкарыстанне розных часавых форм у розных кантэкстах, перш чым ён адразу і аўтаматычна пачне выдаваць правільную. На пачатковых этапах лепш навучыцца гаварыць проста, але зразумела і бегла, а складанасць і прыгажосць прыйдуць крыху пазней.

Таму яшчэ адна парада – не зважайце на граматычную прыгажосць і вытанчанасць сэнсу, калі ў іх ёсць сумневы. Я прапанавала б такі алгарытм: калі вы жадаеце патрэніраваць канкрэтную складаную граматычную форму ў размове з кімсьці, то абярыце загадзя адну – і пакіньце ўсе іншыя правілы ў спакоі. У астатнім старайцеся выкарыстоўваць максімальна простую форму фармулявання думкі.

Вучыцеся па кроках. Калі ёсць сумненні, які час выкарыстаць, бярыце простае – не памыліцеся!

Пераказ

Калі вы не хочаце весь час перафармулёўваць на родной мове і граматычныя спрашчэнні таксама не для вас, можна скарыстацца праёмам параказу на замежнай мове. Усё даволі проста: вы чытаеце невялікі тэкст (лепш, каб ён быў таго ўзроўню, разуменне якога не выклікае цяжкасцей), а пасля стараецеся перадаць яго змест сваімі словамі. Як толькі вы заўважаеце, што не можаце ўзгадаць нейкае слова, адразу ж пераключайцеся на стратэгію перафармулёўкі.

Можна пераказваць не толькі тэкст артыкула, але і фільм, кнігу, якія вы, магчыма, глядзелі ці чыталі па-руску. На мой погляд, гэта крыху складаней. Калі вы чыталі артыкул, то пэўныя словы па канкрэтнай тэматыцы ўзгадаліся, нейкія сталі зразумелымі з кантэксту, таму вы адразу ж выкарыстоўваеце тую лексіку, пра якую даведаліся, тым самым пашырылі слоўнікавы запас.

Агулам, гэта неблагі прыём для развіцця маўлення, калі не займаецеся з рэпетытарам ці пакуль што саромеецеся размаўляць з замежнікамі. Сваю гаворку можна запісаць, каб паглядзець, атрымоўваецца добра ці не вельмі. Але калі вы схільныя грызці сябе за гэта, калі падчас праслухоўвання звяртаеце ўвагу толькі на памылкі ці скрыпучае гучанне запісанага голасу, тады лепей гэтага не рабіць. Каб ізноў не ператвараць замежную мову ў монстра.

kukso.by