Як падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі?


Вы вырашылі падаць заяўку на атрыманне стыпендыі на адзін год ці больш. Гэта прадугледжвае доўгі і складаны шлях, што патрабуе шмат высілкаў. Мы склалі план, які дапаможа Вам знайсці свой шлях праз “джунглі” заяў.

Падрыхтоўку неабходна пачаць за год да таго, калі Вы, уласна, хацелі б пачаць навучанне. Гэтыя парады складзеныя для ўніверсітэту, дзе вучоба пачынаецца восенню (жнівень – кастрычнік), але шмат універсітэтаў па ўсім свеце прымаюць студэнтаў таксама ў студзені і красавіку. У выпадку, калі ў вас іншыя даты, то бярыце ў разлік, калі ласка, інтэрвалы, прыведзеныя ніжэй, а не дакладныя даты графіку.

Лета, 1 год загадзя.

Калі Вы захацелі вучыцца ва універсітэце, у першую чаргу, неабходна вырашыць, дзе менавіта. Калі ў Вас ёсць сябры ці знаёмыя, што паехалі за мяжу раней і са сваёй перспектывы далі Вам слушныя парады, то Вы – шчаслівы чалавек, бо захавалі шмат сіл. Давайце разгледзім таксама выпадак, калі Вы яшчэ не вызначыліся з месцам навучання. Па-першае, неабходна паразважаць пра тое, які прадмет Вы хацелі б вывучаць, напрыклад, этналогію, матэматыку і інш. Ён павінен быць звязаны з тым, што вы вывучалі раней, у іншым выпадку ў Вас павінна быць сур’ёзнае абгрунтаванне, каб змяніць кірунак. Таксама Вы павінны вызначыцца, па якой праграме хацелі б працаваць: бакалаўрскай, магістарскай, дактаранцкай і інш. Калі Вы не з’яўляецеся яшчэ магістрам, то ўсё роўна маеце права падаваць на дактаранцкую праграму, але першы год вашага навучання будзе магістратура (а другі – адпаведна другі курс дактарантуры). У Злучаных штатах, магістарскія праграмы (MA – Магістар мастацтваў, MSc – Магістар навук, адрозненні згодна з прадметам) разлічаны пераважна на два гады, у той жа час у Велікабрытаніі такія ж праграмы доўжацца дванаццаць поўных месяцаў (лета Вы маеце ў запасе для напісання тэзісаў). Канечне, Вы можаце сустрэць выключэнні з гэтай класіфікацыі. У абодвух выпадках вымаганнем для атрымання ступені з’яўляецца напісанне тэзісаў. The MPhil (кандыдат навук) – гэта ступень, скіраваная на даследаванні. Звычайна яна з’яўляецца першай часткай дактаранцкіх студыяў. The MBA – Магістр бізнэс-адміністравання – гэта праграма, акцэнт якой ставіцца на набыццё практычных ведаў. Звычайна неабходна мець вопыт працы на працягу некалькіх гадоў, каб падаваць на MBA.

Як толькі вы выбралі прадмет і праграму, што Вам падыходзяць, можаце распачаць пошук універсітэтаў. Дастаткова лёгка можна знайсці ў інтэрнэце рэйтынг праграм ва універсітэтах ЗША ці Велікабрытаніі. Такое ранжыраванне карыснае ў двух сэнсах: па-першае, Вы можаце выкарыстоўваць спасылкі, што накіруюць Вас да вэб-старонак пералічаных праграм/уінверсітэтаў. Па-другое, Вы можаце атрымаць уяўленне пра тое, наколькі канкурэнтназдольныя тыя ці іншыя праграмы. Логіка тут простая: чым больш канкурэнтназдольная праграма, тым больш прэстыжнай будзе атрыманая Вамі ступень. Вядомыя ўніверсітэты маюць вялікі бюджэт, такім чынам, шансы на атрыманне стыпендыі павялічваюцца. З іншага боку, конкурс на яе атрыманне таксама будзе больш жорсткім. Вы павінны прыняць рашэнне, якое задаволіла б вашыя інтарэсы. Мы ж, у сваю чаргу, прапануем некалькі падказак, як зрабіць гэты выбар.

Выберыце больш універсітэтаў, куды можна падаць дакументы. Гэта значыць, што вам прыйдзецца прысвяціць больш сілаў і часу на падрыхтоўку дакументаў, але тасама і павышае Вашыя шансы на паступленне. Мы ведаем выпадкі, калі студэнты складалі 20 заяў, але добра спрацавала б ужо, калі іх больш за 10. Падзяліце рэйтынг універсітэтаў на 10-15, пачынаючы з верхняй пазіцыі, і выбірайце навучальныя ўстановы з абедзьвюх катэгорый. Адзнакі, якія Вы атрымалі за тэсты, вызначаюць суадносіны колькасці ўніверсітэтаў з абедзвюх частак рэйтынгу. Параўнайце Вашы вынікі з сярэднім балам на адпаведных праграмах. Уважліва прачытайце інфармацыю для кандыдатаў, што змешчана ў дадатковых буклетах і на сайтах. Вы знойдзеце там шмат акалічнасцяў, што паўплываюць на Ваш выбар. Разгледзьце магчымасці фінансавай дапамогі – упэўніцеся, што Вы маеце права на яе атрыманне. Неабходна спраўдзіць патрабаванні да вынікаў тэстаў, каб атрымаць уяўленне пра канкурэнцыю. Варта азнаёміцца з прапанаванымі заняткамі і даследніцкімі зацікаўленасцямі, каб супаставіць іх са сваімі ўласнымі. Апошняе, але не менш важнае,– прачытайце пра ўмовы пражывання ў абраным месцы вучобы. Можа падацца, что гэта не мае вялікага значэння, але памятайце, што Вы збіраецеся правесці год ці нават больш у гэтым месцы. Вы можаце апынуцца ва універсітэцкім гарадку ці ў хмарачосе ў цэнтры горада, у пустыні альбо ў акіяне, пасярод кукурузных палёў, у касмапалітычным горадзе ці ў сельскай мясцовасці. Вы павінны выбрацць такім чынам, каб асяроддзе не надакучыла Вам да смерці падчас вучобы.

Асабліва ўважліва неабходна прачытаць пункты, што датычацца абмежаванняў прыёму. Упэўніцеся, што Вы маеце права на вучобу на дадзенай праграме і чытайце да таго часу, пакуль добра не засвоіце ўмовы прыёму. Выпішыце на асобным аркушы апошнія тэрміны і неабходныя тэсты, а таксама любыя нетрадыцйныя патрабаванні. У канцы, калі вы вызначыліся з праграмамі, зрабіце спіс іх назваў, тэрмінаў і неабходных дакументаў. Ён дапаможа Вам выканаць працу ў час і не прапусціць дакументы, што патрабуюцца. Гэты спіс Вы павінны падрыхтаваць да кастрычніка (за год да запланаванага пачатку навучання).

Верасень, 1 год загадзя.

Калі ў Вас ужо ёсць спіс з праграмамі вашага выбару, гэта значыць, што доўгая фаза разваг скончылася. Адначасова Вы павінны паклапаціцца пра наступнае: стандартызаваныя тэсты (TOEFL, GRE, GMAT, і інш.). Універсітэты выкарыстоўваюць шырока вядомыя тэсты такога кшталту, каб ацаніць Ваш патэнцыял і веды ў розных галінах. Іспыты платныя (TOEFL – 100 USD, агульны GRE – 125 USD, і г.д.), але без іх фактычна не абыйсціся. Паглядзіце, якія тэсты Вам неабходныя, зазірніце на адпаведныя сайты і прачытайце пра кошты, графік здачы, сістэму ацэньвання і г.д. Паспрабуйце адказаць на некалькі тыповых пытанняў ці зрабіце міні-тэст. Калі Вы атрымалі незадавальняючы вынік, добра было б запланаваць адно з тэсціраванняў вясной за паўтары гады да пачатку навучання, каб мець дастаткова часу для падрыхтоўкі. Тэсты часцей за ўсё выклікаюць складанасці, таму настойліва рэкамендуецца падрыхтавацца да іх загадзя. Каб добра напрактыкавацца і быць падрыхтаванымі, неабходна пачаць падрыхтоўку ўжо за 2 месяцы да даты тэсціравання і прысвячаць заняткам 2-3 гадзіны штодня. Для кожнага з тэстаў неабходна добра валодаць англійскай мовай. Акрамя таго, кожны з іх мае спецыфічныя заданні. Галоўная мэта падрыхтоўкі заключаецца ў тым, каб пазнаёміцца з гэтымі заданнямі. Некаторыя падрыхтоўчыя матэрыялы даступныя ў інтэрнэце. Кнігі звычайна дарагія, але без іх абысціся немагчыма. Адной з частак у большасці з тэстаў з’яўляецца эсэ. Папрактыкуйцеся ў іх напісанні, а таксама звярніцеся да нашага дапаможніка пра тое, як пісаць структураванае эсэ. Пасля таго, як тэст напісаны, патрабуецца яшчэ прыблізна месяц, каб паведаміць вынікі універсітэтам. Гэта азначае, што вы павінны прайсці тэсціраванні да канца лістапада, бо першая хваля дэдлайнаў надыходзіць у студзені. ETS – арганізацыя, якая кіруе ўсімі тэстамі, паведамляе бясплатна Вашы вынікі ў 4 ці 5 універсітэтаў у залежнасці ад тэста. Але гэта адбываецца толькі пры ўмове, што Вы вызначыліся ўжо з універсітэтамі ў дзень тэсту, таму будзьце гатовыя! Увага: да правядзення TOEFL, універсітэты ў ЗША праводзяць з дазволу дзяржавы яшчэ папярэднія іспыты. Усе вынікі, што паведамляюцца пасля дня тэсціравання, падлягаюць аплаце. Вы можаце паспрабаваць пазбегнуць дадатковых выдаткаў, прыклаўшы ўласную копію вынікаў да заяўкі і патлумачыўшы, што не ў стане аплаціць афіцыйны дакумент. Але ў некаторых выпадках, Вы вымушаныя будзеце гэта зрабіць.

Складанне графіку тэстаў патрабуе часу, калі Вы не маеце карткі ў міжнароднай валюце. Калі Вы падаеце заяўку па электроннай пошце і плаціце чэкам, то не можаце нават вызначыць дату, а толькі напісаць некалькі варыянтаў, калі Вы хацелі б прайсці тэст, а канчатковае рашэнне прымае ETS. Улічыце, што для апрацоўкі Вашага запыту патрэбны нейкі час. Калі Вы хочаце прайсці тэст у лістападзе, то даслаць чэк і заяву варта найлепей ў сярэдзіне верасня.

Кастрычнік і лістапад.

Пасля таго, як Вы выбралі універсітэты і распачалі падрыхтоўку да тэстаў, пачніце працу над рэзюмэ (СV) кандыдата і матывацыйным лістом навучання (дэталёвае апісанне таго, як абітурыент збіраецца прымяніць атрыманыя ва універсітэце веды на практыцы пасля яго заканчэння). Іх цяжка напісаць, і абавязкова неабходна будзе некалькі разоў перапісваць, пакуль не атрымаецца ўдалы канчатковы варыянт. Каб атрымаць больш дэтальныя парады адносна напісання, звярніцеся да нашых разделаў: як напісаць рэзюмэ і матывацыйны ліст.

Лістапад.

У лістападзе, бліжэй да праходжання тэстаў, паразмаўляйце з Вашымі прафесарамі наконт рэкамендацыйных лістоў. Пакіньце ім на напісанне 2-3 тыдні часу, але не больш, каб яны не забыліся. Спытайцеся праз дзесяць дзён, ці рэкамендацыі ўжо гатовыя, але падрыхтуйцеся да таго, што гэта будзе патрабаваць больш часу. Глядзіце ў нашым даведніку, як абмяркоўваць гэтыя далікатныя пытанні.

Снежань.

У снежні Вы ўжо маеце амаль напісанае CV, тэсты пройдзеныя, формы рэкамендацыйных лістоў знаходзяцца ўжо ў прафесараў. Пачынайце запаўняць анкеты кандыдатаў і зрабіце запыт табеля паспяховасці/копіі дыплома сваёй навучальнай установы. Перад тым, як запаўняць дакументы, зрабіце іх копіі на выпадак памылак. Пішыце друкаванымі літарамі, ці, калі ёсць магчымасць, друкуйце на камп’ютэры. Калі першапачаткова дакументы (табель паспяховасці і інш.) былі складзены не на ангельскай мове, неабходна, каб яны былі перакладзены дыпламаваным перакладчыкам і завераны ў натарыуса. Некалькі падказак: калі Вы ўпэўнены ў сваіх здольнасцях, зрабіце пераклад самастойна. Гэта зэканоміць Вам час і дазволіць дамовіцца пра больш нізкі кошт з перакладчыкам. Дайце яму/ёй арыгінал ці дыск з перакладзеным дакументам на карэктуру. Вы можаце папрасіць перакладчыка, каб ён паставіў пячатку “сапраўдны і завераны пераклад”, што дазволіць не карыстацца паслугамі натарыуса, ашчадзіць грошы. Мы ведаем пра такі, выпадак, калі універсітэт кандыдата прыняў дадатак да дыплома на ангельскай мове і сцвердзіў, што пераклад не патрабуецца. Таму паразмаўляйце спачатку з дэканам, ці ёсць такая магчымасць. Калі так, то кожны дадатак/табель з подпісам і пячаткай пакладзіце ў канверт фармату A4 з пячаткай і подпісам над ёй (таксама як і рэкамендацыйны ліст). У выпадку калі вы далучаеце пераклад пасля кожнага дакумента, перакладчык павінен паставіць пячатку на копію дакумента на роднай мове і далучыць таксама гэту копію да перакладу. Звярніце ўвагу на колькасць копій, якія патрабуе універсітэт да кожнага дакумента і далучыце іх.

Студзень.

У канцы снежня мусяць быць падрыхтаванымі заяўкі на тыя праграмы, дэдлайн якіх ў студзені. Будзьце асцярожныя з фармулёўкай апошняга тэрміну: калі гэта дата перасылкі поштай, то заяўка павінна быць даслана да пазначанай даты. Іншымі словамі, неабходна, каб на паштовым штэмпелі стаяла папярэдняя, альбо роўная дэдлайну дата. Калі ў дэдлайне вызначана дата прыбыцця лісту, то звярніце увагу, што ліст можа ісці з Усходняй Еўропы да ЗША тры тыдні. Дашліце пакет ў вызначаны час і падрыхтуйцеся зрабіць тое самае для праграм з больш познімі дэдлайнамі.

Вясна.

Пасля таго, як заяўка падрыхтавана і адпраўлена, Вы можаце падумаць, што засталося толькі чакаць. Але вы павінны ведаць, чаго і калі трэба чакаць. З праграм, дэдлайн на якія ў пачатку студзеня, адказы могуць прыйсці ўжо ў сакавіку. У некаторых выпадках Вам могуць прапанаваць месца і фінансавую дапамогу, у іншых – пытанні матэрыяльнага забеспячэння высвятляюцца пазней. Універсітэты дасылаюць лісты з прапановамі хвалямі, таму не пужайцеся, калі Вам адказ прыйдзе пазней, чым Вашаму сябру, які падаў на тую ж самую праграму. Спазненне не азначае аўтаматычнага “не”, Вы можаце атрымаць адказ да пачатку лета.

Калі Вы атрымалі адразу некалькі прапаноў, то неабходна зрабіць выбар. Спачатку ўважліва разгледзьце фінансавыя ўмовы, каб упэўніцца, што няма ніякіх схаваных выдаткаў, напрыклад, палёт, медыцынская страхоўка і інш. Ці, калі нават яны ёсць, то Вы зможаце так ці інакш іх аплаціць. Тады прымайце рашэнне згодна з тым, чым Вы хацелі б займацца больш за ўсё. Нават яшчэ да таго, як Вы атрымалі прапановы і прынялі рашэнне, пачніце барацьбу з бюракратыяй. Звярніцеся па атрыманне візы загадзя перад датай ад’езду, шукайце месца для начлегу ў кампусе альбо іншым месцы, запоўніце і адашліце іншыя вымаганыя ўніверсітэтам дакументы. І – у добры шлях!

Ваша будучыня толькі пачалася!

Паводле www.eastchance.com.