Як прайшлі 92 дні АДУлета: вынікі!
- 12.09.2016
- Блог
Конкурс “Як свае 92 дні лета прабавілі вы?” завершаны. У бескампраміснай барацьбе… з самім сабой перамог Аляксандр Загорскі, які напісаў амаль што белы верш пра жыццязмяняльнае лета-2016. Дзякуем, Саша, што твае 92 дні былі такімі плённымі, насычанымі, імклівымі. І шчыра віншуем! А пакуль мы пакуем бандэроль з абяцаным падарункам – Адукалендаром, пачытайце гэтыя кароткія радкі з невымерным зместам.
***
Лета на хвалі адукацыі. Доўгачаканае, адукацыйнае, вясёлае. Незабыўнае.
4 чэрвеня. Пінск. Праект “З імбірычкам па Беларусі”, Pinsk invest weekend. Новы досвед напісання праектаў і іх прэзентацыі на старт-ап.
Ноч з 7 на 8 чэрвеня. Вёска Любель-поль. Возера, намёты, мая група. Самаарганізаваліся, патусілі, адпачылі.
24-26 чэрвеня. Мінск. Летняя школа студэнцкага лідара. Метад LFA, трэнінгі па прэзентацыях, па развіцці сілы волі, шмат піццы, цікавыя энэрджайзеры.
10-16 ліпеня. Літва, Gilužio sodyba. Летняя школа Adukacyja.Info. Вільня, сядзіба, журналістыка, відэаздымка, самаадукацыя, ментарства. Размовы, возера, печа-куча, творчая вечарына, рэгбі. Мантаж, відэаздымка, ёга, ранішняя актыўнасць. Госці, фрысбі, гумар, сэнс…
27 ліпеня – 1 жніўня. Польшча, Кракаў. Дні Моладзі. Практыка ангельскай, знаёмствы, размовы на розныя тэмы, пазнанне новых культур. Вывучэнне архітэктуры і гісторыі горада. “Зеніт”, спевы. Фантастычная атмасфера еўрапейскага моладзевага фестываля.
1-13 жніўня. Лоеў. Міжнародны археалагічны кэмп “Лігі дабрачыннай працы моладзі”. Археалогія, гісторыя, практыка мовы. Песні, жарты, настольныя гульні. Беларуская і міжкультурная вечарынs. Вандроўка да сядзібы Бараноўскай. Інтэрв’ю, пляж, Дняпро.
…Сям’я, родныя. Мазыр, Петрыкаў. Праца, ангельская, гітара, фотавылазкі…
Цягнікі, маршрутоўкі, амбасады. Новыя сябры, новыя ўменіі, новыя мэты.
Лета 2016 – яскравае, самавызначальнае, жыццезмяняльнае.
Аляксандр Загорскі