Як прыехаць у іншую краіну не ведаючы мовы і знайсці сябе
- 29.10.2015
Раніца. Я стаю на Варшаўскім аўтобусным вакзале з раздрукаванымі з гугла мапамі. Вушы ўлоўліваюць незнаёмыя спалучэнні літар. Спакайней, глабалізацыя крочыць па свеце. Ангельскай мовы хопіць ўсюды. Вядома, хопіць, калі ты турыст на дзён 10. А калі ты збіраешся жыць у краіне …
Вернемся ў Варшаву. Аўтобус павольна пад’язджае, ідэнтыфікую назву горада па спалучэнні літар: Bydgoszcz (можна было б выбраць горад і з прасцейшай назвай). І вось мы на месцы. Усё крута: у горадзе мала хто гаворыць па-ангельску (горад з насельніцтвам у 300 тыс.). Затое на працы можна расслабіцца. Калегі ставяцца з цікавасцю, ва ўсім дапамагаюць, трэніруюць на табе ангельскую мову (па-добраму, вядома), і з гэтага моманту пачынаецца паглыбленне ў свет культуры і мовы.
Прадстаўляю вам мае лайкфакі для бяспечнага і прыемнага пагружэння і паспяховага плавання па краіне-рэцыпіенце:
- Вучыцца ўсюды і адусюль. Увогуле, у вас і выйсця іншага няма. Нядрэнны дапаможнік – радыё: але для аматараў, вядома. Адтуль адначасова і гутарковы ўзровень, і мясцовыя музычныя перавагі можна запазычыць, вядома, поп-музыка яна і ў Антарктыдзе гучыць па радыё аднолькава. Але радыёстанцый хапае на любы густ.
- Інтэгравацца ў мясцовыя культурныя супольнасці, прасцей кажучы, не шукаць на кожным кроку «сваякоў», якія будуць размаўляць на зручнай табе мове. На дадзеным этапе можна сутыкнуцца з невыказанасцю сваіх ідэй, думак, але для гэтага ў сучасным свеце ёсць вайбер, вотсап і іншыя карысныя аплікацыі, з дапамогай якіх лёгка наладзіць сувязь з сябрамі і роднымі, якія яшчэ не могуць паверыць, што ты паехала жыць у іншую краіну.
- Для аматараў актыўнага ладу жыцця, я раю наведваць спартовыя клубы. Там ужо, калі нават не жадаеш, а без слоўніка вывучыш, як называюцца ўсе твае часткі цела і дзеясловы, што азначаюць іх актыўнасць.
- Асабліва важна: уменне слухаць. Па тэорыі вывучэння замежнай мовы, чалавек – гэта губка, гнуткая і ёмістая. Мы ўсмоктваем інфармацыю, словы, спалучэнні, а потым у адзін дзень пачынаем размаўляць. Вядома, гэта не значыць, што трэба чакаць, прыкрывацца гэтым днём Х, і наогул не кантактаваць з іншымі людзьмі. Можна казаць, тое, што атрымліваецца, і зноў … слухаць рэакцыю суразмоўцы. Ці разумее ён цябе, перапытвае, просіць перайсці на ангельскую (такое здараецца, калі людзі бачаць твой дыскамфорт размовы на мясцовай мове, але для цябе гэта толькі дадатковая зорачка ў мове, што і дзе трэба падвучыць, падправіць).
- А зараз наступны пункт: напэўна нічога дзіўнага, але, ужо праз пару месяцаў знаходжання ў краіне-рэцыпіенце, ты пачнеш размаўляць! Гэта дакладна. Прытрымліваючыся ўсімі пунктамі, прадстаўленымі вышэй, і дадаючы да іх твае намаганні, у цябе папросту не будзе шансу не загаварыць. Але, вялікая АЛЕ. Гэта толькі пачатак. Не варта сябе на гэтым спыняць, нават калі ты ўжо нядрэнна перакладаеш і разумееш 70-80% сказанага людзьмі. Трэба пайсці на моўныя курсы. Граматыку ніхто не адмяняў. І пачаць лепш спачатку, як бы гэта лёгка не здавалася .
Пагружэнне прайшло паспяхова, і ты ўпэўнена пакараеш нязведанныя абшары новай краіны. Але пакуль ты плаваеш толькі на паверхні. Растлумачу чаму. Паводле тэорыі Эдварда Хола, замежная культура параўноўваецца з айсбергам, на верхавіне якога і знаходзіцца мова дадзенай культуры, а гэта ўсяго 10%. Астатнія 90%, а менавіта каштоўнасці, матывы, досвед, страхі, мары – схаваныя ад вачэй і патрабуюць больш стараннага вывучэння.
Яшчэ не трэба забываць, што паўсюль ёсць магчымасці інтэгравання, з дапамогай прызнаных ва ўсім свеце эфектыўных спосабаў:
- TEDx канферэнцыі
- Розныя English (ці іншамоўныя) размоўныя клубы ды сустрэчы
- Арганізаваныя тандэм-сустрэчы, на якіх можна вывучаць любую мову з дапамогай носьбітаў
- Прагляд фільмаў па-ангельску з субтытрамі мясцовай мовы
- Міжнародныя тэатральныя, канцэртныя фестывалі
Don`t communicate to be understood; rather, communicate so as not to be misunderstood.
Доктар камунікацыйных навук Джон Ланд
Алеся Муравіцкая
Блог з падарожжамі і адкрыццямі па краіне, які выкарыстоўваецца аўтаркай як прыклад, але не ўжыты наўпрост у артыкуле: https://alesinyomur.wordpress.com/