Як вучыцца ў Чэхіі (бясплатна)
- 28.05.2019
- Час чытання: 7 хвілін
- ЦікавосткіЧэхія
Мяркуеце, што навучанне за мяжой патрабуе вялікіх фінансавых магчымасцей? Мабыць вы ніколі не чулі, што ў некаторых краінах можна атрымаць бясплатную адукацыю. Адной з такіх краін з’яўляуцца Чэхія.
Чаму ж тады студэнты не карыстаюцца гэтай магчымасцю так часта? Магчыма, таму што працэдура падачы дакументаў для навучання ў Чэхіі не адна з самых простых. Давайце разбірацца.
Пачнем з самага цікавага – з выбару спецыяльнасці.
У Чэхіі вельмі шырокі спектр спецыяльнасцяў, таму загадзя вызначце, якія напрамкі вас цікавяць. Найбольш папулярнымі з’яўляюцца тэхнічныя і медыцынскія спецыяльнасці, пасля эканамічныя і гуманітарныя.
Перавагі тэхнічных напрамкаў у тым, што паступленне на гэтыя спецыяльнасці не такое складанае, аднак далейшае навучанне патрабуе намаганняў і ўседлівасці. З гуманітарнымі спецыяльнасцямі ўсё зусім наадварот, да таго ж пры паступленні можна пабачыць высокую канкурэнцыю.
Пасля выбару спецыяльнасці выбіраем універсітэт. Асноўнымі гарадамі, дзе навучаюцца замежныя студэнты, з’яўляюцца Прага і Брно. У Празе ў асноўным падаюць дакументы ў Карлаў універсітэт – тут пераважаюць гуманітарныя напрамкі і Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт, як зразумела з назвы, з тэхнічнымі спецыяльнасцямі. У Брно гэта Масарыкаў універсітэт і Тэхнічны ўніверсітэт.
Пасля трэба адаслаць заяўку (прыглашку) на паступленне. Іх адпраўляюць зімой-вясной, у залежнасці ад універсітэта. Ніхто не абмяжоўвае колькасць заявак для падачы, таму адпраўляць заяву можна адразу ў некалькі ўніверсітэтаў або на розныя спецыяльнасці адной ВНУ.
Для паступлення вам таксама трэба будзе здаць экзамен, які трэба будзе аплаціць. Аплата ў сярэднім складае 20-30 еўра, пасля аплаты вы атрымаеце запрашэнне на іспыт (пазванкі), на падставе гэтых запрашэнняў вы зможаце атрымаць бясплатную кароткатэрміновую візу ў Чэхію.
Самай галоўнай умовай бясплатнага навучання ў Чэхіі з’яўляецца валоданне чэшскай мовай, якое трэба будзе пацвердзіць. Узровень мовы павінен быць В1 – В2. Для атрымання такога сертыфіката будзе дастаткова паўгады навучання.
Здаць Czech Certificate Exam (ССЕ) можна ў Мінску. Кошт экзамену складзе 140 – 170$.
Дадаткова прыйдзецца здаць наступныя экзамены:
- Бакалаўрыят: тры базавыя школьныя прадметы (матэматыка, біялогія, хімія, фізіка, англійская, гісторыя і г.д. -ў залежнасці ад адабранага напрамку.
- Магістратура / Дактарантура: экзамены па спецыяльнасці. Напрыклад, для паступлення на эканамічную спецыяльнасць здаюць вышэйшую матэматыку і эканамічную тэорыю.
НЕАБХОДНА ПАМЯТАЦЬ! Пасля здачы экзамену вам прыйдзе пацверджанне аб прыняцці ва ўніверсітэт і вам неабходна мець на руках арыгінал дакумента, бо ён з’яўляецца падставай для выдачы доўгатэрміновай візы.
Апошнімі крокамі да паступлення з’яўляюцца афармленне дакументаў для візы і настрыфікацыя дакументаў аб адукацыі.
Што гэта? Настрыфікацыя – гэта працэдура прызнання дыпломаў заканчэння навучальных устаноў, атрыманых у навучальных установах іншых краін.
Каб зрабіць настрыфікацыю, партэбна прадаставіць наступныя дакументы:
- Натарыяльна завераная копія атэстата.
- Выпіску-даведку з пячаткай навучальнай установы, у якой паказана колькасць гадзін навучання па кожным прадмеце за 9, 10 і 11 класы. Выпіску неабходна перакласці на чэшскую мову, але перакладаць можа толькі судовы перакладчык.
- Копія апошніх старонак пашпарта.
- Запаўнення заява .
- Аплата пошліны.
Дзе можна гэта зрабіць? У гарадскіх, раённых і абласных адміністрацыях. Заяву падаем па часовым або пастаянным месцы жыхарства ў Чэхіі.
Які парадак дзеянняў?
- Збіраем неабходныя дакументы.
- Падаем заяву.
- Чакаем разгляду дакументаў (1,5 месяца).
- Атрымліваем накірунак на экзамены, калі ёсць сярэдне-спецыяльная адукацыя, то ў большасці выпадкаў, экзамены здаваць не трэба.
- Здаем экзамены. Калі? Дамаўляемся аб даце з дырэктарам гімназіі / школы, якая будзе паказаная ў накірунку.
Экзамены.
Якія экзамены? Адкуль яны ўзяліся? Давайце разбірацца. Паколькі ў Чэхіі ў школах 13 класаў, то і колькасць акадэмічных гадзінаў у іх больш, а таму вам трэба будзе здаць настрыфікацыйны экзамен, каб “дапоўніць” гэтыя гадзіны. Па большай частцы беларускія студэнты здаюць біялогію, замежныя мовы і геаграфію, канкрэтны спіс вам пададуць ў органе афармлення настрыфікацыі.
Нешта яшчэ?
Гэта ўсе патрабаванні да паступлення, як бачыце, усё не настолькі складана. Поспехаў з вывучэннем мовы, падрыхтоўкай дакументаў і паступленнем!