Еўра-лікбез

Прывітанне, АДУсябра!

Некалькі тыдняў таму распачаўся вочна-завочны курс “Адукуй сябе пра Еўропу”. Мяне завуць Вікторыя Кірыльцава, і я – адна з навучэнак. Пасля цёплай інфармацыйнай сустрэчы наша праца перамясцілася ў анлайн-фармат, і на АДУ-платформе ўжо чацвёрты тыдзень ідзе поўны дзвіж, дыскусіі ды шмат новай інфы. Па сканчэнні першага модуля падрыхтаваўся некаторы сухі астатак самага асноўнага і важнага, без якога – сорамна, немагчыма і ўвогуле ніяк. Калі ты раз-пораз ездзіш у Еўропу па “паўкабанчыка” ці “на закупы”, ведаеш, што ёсць такая праграмма Erasmus, нешта слухаў ці чытаў у сеціве пра Брэкзіт ды еўраскептыкаў – віншуем, ты ўключаны ў сучасныя еўрапейскія працэсы, і тады гэты артыкул – для цябе. Верагодна, у цябе ўжо зараз ёсць шмат асацыяцый с Еўропай ды ЕС (адзіная валюта – эўра, свабодная шэнгенская зона, 28 краін-удзельнікаў і т.п.). Прыйшоў час структураваць усе веды, і знайсці сувязі паміж імі. Бо каб дазнацца, як функцыянуе сучасная Еўропа і пра нашае месца ў гэтым працэсе, трэба трошкі паглыбіцца ў яе структуру і гісторыю.


Спасылкі

  • Раю адразу распачаць знаёмства з ЕС не з Вікіпедыі, а з афіцыйнага сайта. Тут знойдзеш актуальную інфармацыю, факты, гісторыю. Дарэчы, калі не ведаеш, якім бокам Ўінстан Чэрчыль датычыцца да ЕС, і хто такі Конрад Адэнаўэр – табе сюды.Тут ёсць вельмі файныя старыя чорна-белыя відэа тых часоў. Па гэтай спасылцы знойдзеш афіцыйную самапрэзентацыю ЕС.
  • Яшчэ адзін афіцыйны "маст хэв" – сайт Eurostat, на анове статыстычных звестак якога шмат рэсурсаў робяць свае прагнозы і аналітыку. Паспрабуй і ты зрабіць свае вынікі.
  • Яшчэ адна спасылка для тых, хто любіць вялікія грунтоўныя тэксты. "Еўропа ў 12 уроках" напісана экспертам ЕС Паскалем Фантэйнам і перакладзена на беларускую мову. Не гледзячы на тое, што гэты тэкст быў напісаны ў 2011 годзе, шмат што з яго актуальна і па сённяшні дзень.
  • Зараз нарэшце можна перайсці пачытаць Вікіпедыю. Самая поўная версія – на ангельскай, ёсць яшчэ артыкулы на рускай і беларускай мовах. Дарэчы, беларускі артыкул дапаўнялі навучэнцы нашай школы, каб усе матэрыялы былі даступныя і на беларускай мове. Калі зацікавішся – таксама зможаш паўдзельнічаць у рэдагаванні і напісанні артыкулаў на Вікіпедыі. Вікіпедыя крутая тым, што зайшоўшы на адын артыкул, напрыклад, на спіс інстытутаў Еўрапейскага Саюза, праз колькі гадзін знаходзіш сябе за чытаннем еўрапейскай гісторыі. Таму будзьце асцярожныя і сачыце за часам – гэта зацягвае.
  • На Вікіпедыі ёсць шыкоўная схема наднацыянальных аб'яднанняў.
  • З захапленнем вывучаеш мовы? Тады табе спадабаюцца гэтыя факты

Відосікі

  • Усім вядома, што лепей за ўсё запамінаюцца не сухія лічбы і азначэнні, а цікавыя факты. Ты можаш вельмі проста пераблытаць Савет Еўропы, Еурапейскі савет і Савет Еўрапейскага саюза, але пэўна запомніш тое, якая краіна у складзе ЕС мае самую маленькую плошчу, ці пра "вясёлыя" могілкі ў Румыніі. Каб даведацца болей, клікай сюды.
  • Маеш прабелы наконт еўрапейскіх сцягаў? Табе сюды. Тут знойдзеш вельмі дынамічнае відэа з вясёлай музыкай пра гісторыю еўрапейскіх сцягаў.
  • Наступнае відэа прымусіць узгадаць еўрапейскія імперыі і саюзы праз прызму сённяшніх сусветных і эканамічных стасункаў. Бо Еўропа –вынік заканамернага гістарычнага развіцця ідэй, капіталаў і дзяржаўных адносін. Можна паспрабаваць пагуляць з сябрамі – колькі кожны зможа назваць гістарычных падзей,  і звязаць іх з рэчаіснасцю.
  • Вельмі цікавая тэма наконт еурапейскіх каштоўнасцяў – тое, што робіць еурапейцаў еўрапейцамі і арганізуе ў адзіную супольнасць. На гэтым сайце –інтэрв'ю звычайных еўрапейцаў на тэмы релігіі, працы, сям'і, грамадства. Можна паглядзець і параўнаць з беларускімі каштоўнасцямі.
  • Згодна з гэтым відэа даведаешся аб асноўных кроках еўрапейскай інтэграцыі. А вось тут - пра еўрапейскія інстытуцыі і як яны працуюць.
  • Відэа па гэтай спасылцы распавядуць табе, напэўна, пра самыя актуальныя накірункі развіцця Еўрасаюза перад сучаснымі выклікамі.
  • Наконт сучасных выклікаў, каб ведаць іх ўсе, пераходзь сюды. Акрамя відэа знойдзеш там буклеты з аналізам сітуацыі і планамі ЕС па бліжэйшым развіцці для выршэння кожнай з праблемаў.

Тэсты

Пасля ўсяго прачытанага і прагледжанага карысна праверыць сябе, колькі засталося ведаў у памяці.


Высновы

Калі падсумаваць увесь вывучаны матэрыял і прагледзеныя крыніцы, я магу сцвярджаць, што маё разуменне Еўропы пашырылася. Адно – калі ты варышся у сучаснай плыні журналісцкіх артыкулаў, рэпартажаў, інтэрнэт-мемаў, зусім іншае – калі глядзіш на ўсё гэта "зверху", маючы пэўны багаж ведаў. Вывучаць сённяшнія сувязі і крытычна асэнсоўваць інфармацыю яшчэ карысна і тым, каб не паддавацца стэрэатыпам, падобна інсталяцыі "Энтропа"  чэшскага скульптара Давіда Чорнага. Дарэчы, наконт стэрэатыпаўцікавы артыкул, дзе сабраныя апісанні пра ўсе еўрапейскія народы і стэрэатыпы пра іх.

Зараз можна казаць пра тое, што стварэнне Еўрапейскага звязу – пэўны лагічны крок развіцця міру і еўрапейскай супольнасці дзяржаў. Ён меў нараджэнне, росквіт ідэй і дасягненняў, крызіс. І зараз перад ім стяць пэўныя выклікі. Паспяховасць палітычных вырашэнняў у сучаснай складанай гепалітычнай сітуацыі пакажа толькі час.