Еўрапейскі Форум Альпбах


Форум праводзіцца кожнаe лета пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Многія ўдзельнікі спецыяльна прыязджаюць сюды штогод. Падчас першага семінарнага тыдня можна выбраць сабе заняткі на любы густ: ад тэмы зла ў мастацтве да сінтэтычнай біялогіі. Падчас другога і трэцяга тыдняў праводзяцца дыскусіі і мерапрыемствы па пытаннях палітыкі, эканомікі, адукацыі, права.

Еўрапейскі Форум Альпбах

Ад разнастайнасці праграмы мільгаціць у вачах: семінары, пікнікі, канцэрты, выставы, воркшопы, экскурсіі, прагулкі ў горы, квізы, – усяго і не запомніш! І, вядома ж, прыёмы і вечарынкі! І ўсё гэта на фоне горнай ідыліі! У Альпбаху можна рабіць усё і нічога: ўдзельнічаць у воркшопе аб кіберпрасторы або ўплятаць на сонейку дамашні штрудзель пад мірнае мычанне мясцовых кароў.

4

Еўрапейскі Форум Альпбах, 2014

Удзел у форуме з’яўляецца бясплатным. Беларускія ўдзельнікі могуць падаваць заяўку на атрыманне стыпендыі, якая пакрывае выдаткі за дарогу і (ці) пражыванне.

Больш інфармацыі пра дэдлайны і ўмовы на старонцы.