Міжнародны студэнцкі фестываль у Транхейме

ISFiT – міжнародны студэнцкі фестываль у Транхейме (Нарвегія), запрашае актыўных студэнтаў і студэнтак да ўдзелу. ISFiT з’яўляецца найбуйнейшым у свеце міжнародным студэнцкім фестывалем і раз на 2 гады збірае 450 удзельнікаў і ўдзельніц з усяго свету.

Клжны фестываль мае пэўны накірунак, звязаны з сацыяльнымі і палітычнымі тэмамі міжнароднага значэння і складаецца з 18 варкшопаў і культурнай праграмы. Наступны фестываль будзе прысвечаны тэме “Міграцыя”.

Фінансавыя ўмовы: некаторая фінансавая падтрымка можа быць аказаная для пакрыцця дарожных выдаткаў, запыт на якую апліканты пазначаюць у заяўцы. Удзельнікі і удзельніцы фестываля размяшчаюцца ў мясцовых сем’ях, таксама забяспечваюцца харчаваннем.

Працоўная мова фестывалю: ангельская

Калі: 7-17 лютага 2019 года

Дзе: Транхейм, Нарвегія

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30 верасня, вынікі адбору будуць вядомыя ў канцы кастрычніка. Падрабязнасці пра праект шукайце тут. 

Калі вы хочаце больш даведацца пра фестываль, распавесці пра яго ў сваім універсітэце ды падвысіць свае шанцы на ўдзел, запаўняйце кароткую анкету.

Не верыш, што ў цябе атрымаецца прайсці адбор на такі буйны фестываль? Чытай аповед нашай чытачкі Ганны Кастуновай, досвед чкоц паказвае, што гэта рэальна!