Планы на лета: акадэмія для маладых прафесіяналаў у Швецыі
- 28.02.2018
- Іншае

- прадстаўнікі дзяржаўнага і грамадскага сектару
- Швецыя
- лета 2018
- ангельская
- 28.02.2018
- si.se
Хочаш пракачаць свае лідарскія здольнасці? Ці пабудаваць сетку кантактаў у краінах балтыйскага рэгіену? Альбо навучыцца найноўшым метадам устойлівага кіравання? Думаеш, дзе гэта можна ажыццявіць? Летняя акадэмія для маладых прафесіяналаў ад Шведскага Інстытута Summer Academy for Young Professionals – гэта як раз тое, што табе трэба!
Тэрмін падачы заяўкі – да 28га лютага. А каб пераканаць цябе ў несамавітасці гэтай школы, Адукацыя пагутарыла з яе выпускнікамі з Беларусі, чытай натхняльны артыкул тут!
Калі ты:
- грамадзянін Беларусі і працуеш тут на дадзены момант
- табе менш за 36 год
- добра размаўляеш па-ангельску
- маеш вышэйшую адукацыю
- працуеш у адной з наструпных груп:
*заканадаўцы –палітыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, працаўнікі палітычных партый
*грамадскія працаўнікі – непалітычныя грамадскія працаўнікі дзяржаўных інстытуцый
*прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці (НДА, валанцеры ці працаўнікі),
то смела запаўняй заяўку і хутчэй дасылай у Шведскі Інстытут!
Табе трэба будзе напісаць CV, матывацыйны ліст, падцвердзіць веданне ангельскай (не абавязкова міжнародны тэст –можна сертыфікат ад выкладчыка), і рэкамендацыю.